БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка павіншаваў Сьвёнтэка з днём нараджэньня

21.10.2006 / 20:44

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 кастрычніка павіншаваў з днём нараджэньня кардынала Казіміра Сьвёнтэка, апостальскага адміністратара Пінскай эпархіі.

Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка 21 кастрычніка павіншаваў з днём нараджэньня кардынала Казіміра Сьвёнтэка, апостальскага адміністратара Пінскай эпархіі.

«Вашыя шматгадовыя шчыраваньні, непахісная вера, жыцьцёвая мудрасьць і аптымізм заваявалі велізарную павагу і прызнаньне. Няхай гэтае высакароднае служэньне працягваецца яшчэ доўгія гады і спрыяе ўмацаваньню духовых і маральных асноў грамадзтва», – гаворыцца ў віншаваньні.

Прэзыдэнт пажадаў Казіміру Сьвёнтэку моцнага здароўя, доўгіх гадоў і жыцьцёвых сіл.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула