БЕЛ Ł РУС

Выратаваныя чылійскія шахцёры просяць да $25 тысяч за інтэрв'ю

19.10.2010 / 21:14

Раней шахцёры дамовіліся, што падзеляць усе атрыманыя грошы пароўну, але цяпер шмат хто з іх адмовіўся дзяліцца.

Чылійскія шахцёры патрабуюць ганарары за інтэрв'ю пра 69 дзён, праведзеных пад зямлёй у чаканні выратавальнікаў. Сумы, якія запытваюць шахетры за інтэрв'ю, адрозніваюцца. Сем'і некаторых гарнякоў просяць усяго каля $40, у той час як іншыя патрабуюць парадку $25 тысяч.

Тым часам, другі выратаваны гарняк Марыё Сепулведа даў інтэрв'ю бясплатна, матывуючы гэта тым, што журналісты паставіліся да яго сям'і з дабрынёй і павагай.

Некаторыя выданні і тэлеканалы прапануюць гарнякам паездкі ў Італію, Японію і ЗША ў абмен на інтэрв'ю. Аднак большасць сем'яў нязгодныя на такія ўмовы і патрабуюць заплаціць ім грошы.

Сітуацыя ўскладняецца тым, што раней, яшчэ знаходзячыся ў шахце, гарнякі дамовіліся падзяліць усе грошы, якія яны атрымаюць за інтэрв'ю, пароўну. Зараз не ўсё згодныя з гэтым прынцыпам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула