БЕЛ Ł РУС

Беларусь апусцілася на 68-е месца ў свеце па ўмовах вядзення бізнэсу

4.11.2010 / 11:32

ЯВ

Міністэрства эканомікі спадзявалася, што краіна паднімецца на 48-е месца.

Беларусь апусцілася на 10 пазіцый у даследаванні IFC і Сусветнага банка «Doing Business-2011» па ўмовах вядзення бізнэсу, заняўшы 68 месца з 183 краін

Па ўмовах падаткаабкладання, Беларусь, як і летась, заняла апошняе 183 месца.
Пагоршылася пазіцыя па такіх індыкатарах, як «ліквідацыя кампаніі» — 93 месца (з 75 месца ў леташнім даследаванні) і «абарона правоў і інтарэсаў спонсараў» — 109 месца (было 108 месца).

Па крытэры «крэдытаванне» пазіцыя Беларусі палепшылася да 89 месца (з 109), «атрыманне дазволу на будаўніцтва» да 44 месцы (з 54 месца).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула