БЕЛ Ł РУС

Спрабавалі праскочыць цераз мяжу пад прыкрыццем фураў

12.11.2010 / 17:28

ў пункце пропуску «Беняконі» трое грамадзян Грузіі.

За спробу парушэння беларуска-літоўскай мяжы 11 лістапада ў пункце пропуску «Беняконі» былі затрыманы трое грамадзян Грузіі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, мужчыны спрабавалі праскочыць цераз пункт пропуску пад прыкрыццём грузавых аўтамабіляў, разлічваючы,

што занятыя афармленнем транспартных сродкаў пагранічнікі іх не заўважаць.

У Літве замежныя грамадзяне хацелі атрымаць статус бежанцаў, але ведалі, што законна трапіць у краіну не атрымаецца, бо Літва не прымае ўцекачоў з Грузіі.

Парушальнікаў чакае дэпартацыя з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула