БЕЛ Ł РУС

Рыбу скралі... міліцыянеры

17.11.2010 / 10:36

На вадаёме паблізу вёскі Любонічы Кіраўскага раёна работнікі Бабруйскай міжрайінспекцыі разам з супрацоўнікамі ААТ «Кіраўскае раённае дзяржаўнае прадпрыемства па вытворча-тэхнічным абслугоўванні і забеспячэнні аграпрамысловага комплексу», якое і арандуе гэты вадаём, за крадзеж рыбы затрымалі міліцыянераў.

Гэта былі супрацоўнікі Клічаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС: два міліцыянеры-вадзіцелі і міліцыянер-кінолаг. Яны паспелі скрасці 50 кілаграмаў сажалкавай рыбы, якая была здадзеная на склад арандатара. На месца выклікаліся супрацоўнікі УУБ МУС, прадстаўнікі пракуратуры Кіраўскага раёна. У дачыненні затрыманых дзяржінспектары склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробны крадзеж.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула