БЕЛ Ł РУС

Канцэрт беларусаў на расійскі грант

22.11.2010 / 14:50

КМ

На сродкі Гранта кіраўніка Яраслаўскай вобласці пройдзе акцыя «Сустрэчны рух» з удзелам беларускіх музыкаў.

На сродкі Гранта ў галіне культуры і мастацтва кіраўніка Яраслаўскай вобласці Сяргея Вахрукава пройдзе акцыя «Сустрэчны рух» з удзелам беларускіх музыкаў.

Моладзевая музычная акцыя «Сустрэчны рух» пачынаецца 24 лістапада ў межах расійска-беларускага праекта «Агульнасць народаў — агульнасць культур». Удзел возьме магілёўскі гурт Akute.

Падчас акцыі адбудзецца адкрыццё фотавыставы «Русь і Беларусь — сустрэчны рух» і выставы «Геній зямлі беларускай», прысвечанай Максіму Багдановічу. Беларускі паэт жыў у Яраслаўлі восем гадоў.

Выступленне гурту Akute пройдзе пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расіі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула