БЕЛ Ł РУС

Уладзімір Караткевіч. ***Бог пайшоў. Жыцьцё ідзе пад кручу...

26.11.2010 / 10:45

* * *

Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад кручу.
Але йдзі і не губляй спакой.
Ёсць замест прыватнай неўміручасці –
Бессмяротнасць нацыі тваёй.

Ты памрэш. Але ў бязмежным свеце
Будуць працвітаць твой Люд і Край...
Вер, што ў гэтым, вер, што толькі ў гэтым
Шчасце пасмяротнае і рай.

22.І.1982

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула