БЕЛ Ł РУС

Падведзеныя вынікі 1-га туру Міжнароднага конкурсу піяністаў «Мінск-2010»

1.12.2010 / 15:10

Юлія Андрэева

У наступны раўнд прайшлі 30 удзельнікаў: 18 беларусаў, 6 украінцаў, 5 расійцаў і адна японка.

Усе, з кім я размаўляла, задаволеныя вердыктам журы. Спадзяемся, так будзе і надалей.

Галоўныя надзеі беларусаў — 25-гадовая аспірантка Кацярына Матох, а таксама наймалодшы ўдзельнік конкурсу — 16-гадовы Андрэй Шычко, вучань Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры БГАМ.

З замежнікаў найбольшае ўражанне зрабіла 27-гадовая аспірантка Маскоўскай кансерваторыі Фаціма Мярданава — вучаніца славутай піяністкі Элісо Вірсаладзэ. А таксама 25-гадовая японка Ёка Накамура, якая вучылася ў Каралеўскім музычным каледжы ў Лондане.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула