Гісторыя з форткай працягваецца
Выкладчыца Алена Засценчык. якая адмовілася зачыніць фортку перад праездам Лукашэнкі, працягвае змаганне за свае правы.
За тое, што тая адмовілася зачыніць фортку перад прыездам картэжу Лукашэнкі
Гэта гісторыя адбылася ў жніўні. Тады дзеля бяспекі кіраўніка дзяржавы супрацоўнікі міліцыі патрабавалі ў
Пацярпелая Алена Засценчык, выкладчыца аднаго са сталічных ВНУ, лічыць, што толькі пад ціскам суседзяў, якія чулі штурм яе кватэры і выйшлі на калідор, супрацоўнікі міліцыі перасталі выкручваць ёй рукі. Жанчына звярнулася з заявай у пракуратуру Цэнтральнага раёна.
Праваабаронца Сяргей Усцінаў, які дапамагаў Алене ў складанні скаргі, тлумачыць:
«Само патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі зачыніць форткі не заснавана на законе.
Ніводны нарматыўны прававы акт не прадпісвае патрабаванне зачыніць форткі жыхарам без іх згоды,
а недатыкальнасць жылля з’яўляецца неад’емным Канстытуцыйным правам грамадзянаў».
Пацярпелая атрымала нядаўна адказ з пракуратуры Цэнтральнага раёна. Там не пабачылі ў міліцэйскіх дзеяннях прыкметаў злачынства.
«Праверка, якая праводзіцца пракуратурай Цэнтральнага раёна, з’яўляецца не поўнай, не аб’ектыўнай і не ўсебаковай. Першапачаткова пацярпелай не было выдадзена накіраванне на праходжанне судовай медыцынскай экспертызы, не былі апытаны суседзі, якія бачылі адбывалае», — заявіў праваабаронца Сяргей Усцінаў. — Мы ўжо падалі скаргу на адмову ў завядзенні крымінальнай справы ў пракуратуру горада Мінска, і будзем далей дамагацца аб’ектыўнага расследавання гэтай справы» .