БЕЛ Ł РУС

Жанчыну, што крычала «Лукаш – мой бацька!», адправілі на лячэнне

15.12.2010 / 10:12

Гісторыя адбылася ў Баранавічах па вуліцы Наканечнікава.

Гісторыя адбылася тыдзень таму ў адным з жылых дамоў у Паўночным мікрараёне па вуліцы Наканечнікава. Жанчына сярэдніх гадоў, якая працуе дворнікам, нечакана пачала дастаўляць сваім суседзям масу непрыемнасцяў, піша «Салідарнасць».

Два дні жыхарка Баранавічаў хадзіла па пад'ездзе свайго дзевяціпавярховага дома і запытвала ў суседзяў, ці ведаюць яны, што яе «бацька» – «Лукаш».

На яе неадэкватныя паводзіны жыхары дзевяціпавярховага дома звярнулі ўвагу ў нядзелю. Жанчына басанож хадзіла па лесвічных пляцоўках і заклікала суседзяў: «Купляйце беларускае!».

Але на гэтым суседзяў яна ў супакоі не пакідала. Многія былі пастаўленыя ў тупік пытаннем «а вы ведаеце, што мой бацька – Лукаш?!».

У панядзелак стан жанчыны, падобна, яшчэ пагоршаў: суседзі чулі яе выццё на лесвічных пляцоўках. У ноч з панядзелка на аўторак хворую, якая пражывала з мужам, шпіталізавалі. Для гэтага супрацоўнікам «хуткай дапамогі» прыйшлося прыкласці масу высілкаў – калі жанчыну заводзілі ў ліфт, яна аказвала люты супраціў.

Па стане на 13 снежня дадому хворая не вярнулася. Паводле словаў суседзяў, любімым баўленнем часу жанчыны быў прагляд тэлевізара.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула