БЕЛ Ł РУС

Вобшукі ў сястры Міхалевіча і сына Саннікава

27.12.2010 / 18:3

АП; радыё «Свабода»

КДБ пачаў «апрацоўваць» шырэйшае кола сваякоў арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты.

Як стала вядома «Нашай Ніве», пачаўся ператрус у сястры арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Лёлі. Яна жыве ў Мінску.

У суботу прайшлі ператрусы ў кватэрах, якія належаць самому палітыку.

Дзверы адамкнуў 16-гадовы сын Алены Міхалевіч, які быў адзін дома. Гаспадыні супрацоўнікі патэлефанавалі, папрасілі пакінуць усе справы і прыехаць дахаты. Каля дзвюх гадзінаў яны чакалі Алену на кухні. Ператрус хутка скончыўся, супрацоўнікі нічога не знайшлі. 25 снежня прайшлі ператрусы ў кватэрах, якія належаць самому палітыку.

Алена Міхалевіч паведаміла, што ёй сказалі 28 снежня прыйсці на допыт у КДБ, аднак яна адказала, што будзе чакаць позву.

Як стала вядома «Хартыі97», цяпер супрацоўнікі КДБ ладзяць ператрус у кватэры ў сына Андрэя Саньнікава — Канстанціна. Канстанцін — старэйшы сын ад першага шлюбу, яму 35 гадоў.

Нагадаем, раней ператрусы прайшлі ў кватэры самога Андрэя Саннікава і ў кватэры бацькоў яго жонкі Ірыны — сям’і Халіп.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула