БЕЛ Ł РУС

Урад Беларусі не чакае новай газавай вайны з Расіяй

30.12.2010 / 14:16

Заявіў віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

Беларусь не чакае ніякіх эксцэсаў з пастаўкамі расейскага газу. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.

«У нас у вырашэньні гэтага пытаньня сьпешкі няма. Мы можам перамовамі займацца яшчэ сама менш паўтара-два месяцы. Мы не чакаем ніякіх эксцэсаў у гэтым пытаньні. Першы плацёж за расейскі газ, пастаўлены ў студзені, наступае ў дваццатых чыслах лютага», — растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Урад Беларусі спадзяецца ў 2011 годзе выйсьці на роўнадаходныя з Расеяй цэны на газ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула