БЕЛ Ł РУС

У Барысаве арыштаваны былы зубровец Аляксандр Малчанаў

6.01.2011 / 22:42

ЗП

Перад гэтым у доме быў праведзены ператрус.

Пра гэта «НН» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы.

«Правялі вобшук, канфіскавалі сістэмны блок, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезлі ў Мінск», — расказвае Галіна Андрэеўна.

Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубр», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях не быў.

«На Плошчу паехаў як сумленны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварванні чэкісты выламалі дзверы ў доме, цяпер сям’я не ведае, як іх аднавіць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула