БЕЛ Ł РУС

Перамовы Пуціна і Мясніковіча пройдуць 20 студзеня

17.01.2011 / 22:02

Перамовы прэм’ер-міністраў Расіі Уладзіміра Пуціна і Беларусі Міхаіла Мясніковіча адбудуцца ў Маскве 20 студзеня,
паведаміла прэс-служба расійскага ўрада.

Пуцін і Мясніковіч «абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у прыватнасці, у гандлёва-эканамічнай і энергетычнай сферах, а таксама перспектывы ўзаемадзеяння ў межах Мытнага саюза».

Мясніковіч быў прызначаны прэм’ер-міністрам 28 снежня 2010 года. Дагэтуль урада Беларусі з 2003 года ўзначальваў Сяргей Сідорскі. Паездка ў Маскву будзе першым замежным візітам Мясніковіча ў якасці кіраўніка ўрада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула