БЕЛ Ł РУС

Мы здабудзем Волю!

23.11.2006 / 13:27

Мікалай Кукса, Івянец

Нішчаць маладзёнаў – Хлопцаў і дзяўчатаў, Каб ня зналі волі, Садзяць іх за краты...

Прысьвячаю «Маладому фронту» і асабіста Зьмітру Дашкевічу

Нішчаць маладзёнаў –

Хлопцаў і дзяўчатаў,

Каб ня зналі волі,

Садзяць іх за краты.

Ды ня зломяць духу

Гэтых маладзёнаў,

Яны прагнуць волі

Богам ухвалёнай.

Быць таго ня можа,

Што не пераможам,

Разам з Божай Воляй

Здабыць Волю зможам!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула