БЕЛ Ł РУС

БХД распачынае кампанію «Стань сведкам»

15.02.2011 / 18:18

«Мы заклікаем усіх, хто браў удзел у акцыі пратэсту 19 снежня, засведчыць на судах пра мірны характар акцыі», — гаворыцца ў звароце.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачынае кампанію «Стань сведкам». Пра гэта заявіў сустаршыня аргкамітэта Віталь Рымашэўскі 15 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Кампанія праводзіцца ў сувязі з тым, што ў найбліжэйшыя дні могуць пачацца судовыя працэсы над абвінавачанымі па крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года ў Мінску.

«Мы заклікаем усіх, хто браў удзел у акцыі пратэсту 19 снежня, далучыцца да кампаніі і засведчыць на судах пра мірны, негвалтоўны характар правядзення акцыі, пра дзеянні абвінавачаных лідараў, скіраваных на спыненне правакацый і гвалту», — гаворыцца ў адкрытым звароце БХД.

Паводле слоў Рымашэўскага, «адзіная зброя дыктатуры — гэта страх». «Мэта яе ў апошнія месяцы — запалохаць беларусаў, знішчыць незалежныя дэмакратычныя сілы. Наш адказ на гвалтоўныя дзеянні, на запалохванне павінен быць адзін — узмацненне салідарнасці, яднанне ў сумесным негвалтоўным супраціўленні, актыўныя дзеянні», — сказаў ён.

БХД заклікае палітычныя і грамадскія арганізацыі і ініцыятывы далучыцца да кампаніі для «абароны свабоды і незалежнасці нашай краіны, вызвалення зняволеных».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула