БЕЛ Ł РУС

Пуцін: «Белтрансгаз» і «Газпром» створаць сумеснае прадпрыемства

29.11.2006 / 09:50

Пра гэта паведаміў у аўторак на прэс-канфэрэнцыі Ўладзімер Пуцін

Прадпрыемства будзе створана на парытэтнай аснове. Пра гэта ў аўторак паведаміў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле Пуціна, частка цаны за газ для Беларусі ды іншых зьнешніх партнэраў Расеі будзе капіталізаваная ў кошт «Белтрансгазу». Канкрэтныя парамэнтры будуць узгодненыя на карпаратыўным узроўні.

Цяпер Беларусь атрымлівае расейскі газ па цане 46,68 даляра за тысячу кубамэтраў. Налета Расея плянуе ўзьняць цану да 180-200 даляраў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула