БЕЛ Ł РУС

На Маладзечаншчыне грузавік задавіў трох жанчын на прыпынку

29.11.2006 / 11:30

У Маладзечанскім раёне загінулі тры жанчыны. Яны сталі ахвярай грузавіка, які заехаў на аўтобусны прыпынак.

У Маладзечанскім раёне ў в. Цюрлі загінулі тры жанчыны. Яны сталі ахвярай грузавіка, які заехаў на аўтобусны прыпынак.

Як сьведчаць міліцыянты, 26-гадовы шафёр не справіўся з кіраваньнем машынай «МАЗ–5551». Ён выехаў на правую ўзбочыну дарогі і наехаў на трох жанчын, якія стаялі на прыпынку. Самай малодшай з іх – 54 гады, найстарэйшай – 61 год. Пасля гэтага аўтамабіль з’ехаў у кювет і перакуліўся. Жанчыны загінулі. Кіроўца «МАЗа» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.

У яго ўзялі аналіз на ўтрыманьне алкаголю ў крыві.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула