БЕЛ Ł РУС

Быкоўскі: Парфянкоў быў выбраны ў якасці першага невыпадкова

18.02.2011 / 12:25

Аналітык Паўлюк Быкоўскі пракаментаваў для радыё «Свабода» першы суд над маніфестантам з Плошчы.

«Улады будуць сачыць за рэакцыяй. Я б адзначыў, што асоба Парфянкова дае магчымасць уладам у сваёй прапагандзе звяртаць увагу на тое, што гэта актывіст незарэгістраванай Партыі Свабоды, паказаць, што ён нібыта радыкал, быў ва Украіне, удзельнічаў там у Майдане, мае ранейшыя прысуды. З дапамогай гэтых фактаў улады будуць ствараць міф, што падзеі 19 сьнежня былі спробай захопу ўлады і масавымі беспарадкамі.

Я ўпэўнены, што невыпадкова менавіта асоба Парфянкова стала першай асуджанай. Невыпадкова пракурор прасіў 6 гадоў, бо была паказаная планка магчымага пакарання — 15 гадоў выглядаюць надта неверагодным падыходам для падзеяў 19 снежня. Улады цяпер будуць сачыць, як Захад паставіцца да гэтага прысуду.

Безумоўна, [таксама і псіхалагічны] ціск [на астатніх фігурантаў справы] будзе аказаны. Я ўпэўнены, што ўсім фігурантам справы, нават тым, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, давядуць інфармацыю пра гэты прысуд. Магчыма, тое, што прагучала на судзе, так ці інакш будзе выкарыстана супраць іх.

Выглядае, што гэты суд будзе [таксама] выкарыстаны для вялікай прапагандысцкай кампаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула