БЕЛ Ł РУС

Сутачныя павялічылі на 7 тысяч рублёў

18.02.2011 / 16:49

Цяпер яны дасягнуць 22 тысяч рублёў.

Міністэрства юстыцыі пагадзілася з прапанаванымі Міністэрствам фінансаў новымі памерамі сутачных пры камандзіроўках. Грошай, якія можна выдаткаваць падчас службовай паездкі, зараз будуць даваць у 1,5 разу больш, чым раней.

Праўда, хоць рост і выглядае значным, моцна на камандзіровачныя не разгуляешся.

Памер сутачных павялічаны з 15 000 да 22 000 рублёў, сутачных пры аднадзённых службовых камандзіроўках — з 7 500 да 11 000 рублёў,
выдаткаў па найманні жылога памяшкання без прадастаўлення пацвярджальных дакументаў — з 4 500 да 6 500 рублёў у суткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула