БЕЛ Ł РУС

У адным з палацаў Кадафі знайшлі бункер для хованкі ад ядзернай атакі

27.02.2011 / 13:48

У Лівіі праціўнікі дзейнай улады захапілі і разграмілі палац Муамара Кадафі ў прыгарадзе горада Бенгазі.

Дэманстранты знайшлі за сценамі палаца шыкоўныя інтэр'еры, дагледжаныя сады, крыты басейн, сауну і джакузі, а таксама ўмацаваны падземны бункер, які прыстасаваны для працяглай хованкі ў выпадку нападу, у тым ліку і з прымяненнем ядзернай зброі.

Бункер абсталяваны спецыяльнай сістэмай паветранай фільтрацыі, запаснымі энергаблокамі, сістэмай супрацьпажарнай бяспекі, вадзянымі помпамі, паведамляе тэлеканал Al Jazeera.

Сховішча абсталявана ўсім неабходным і дае магчымасць аўтаномна знаходзіцца ў ім на працягу некалькіх месяцаў.

Бункер мае запасны выхад для ўцёкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула