БЕЛ Ł РУС

БАТЭ заваяваў Суперкубак Беларусі па футболе

27.02.2011 / 22:04

Фота Сяргея Гудзіліна

Генадзь Нявыглас уручыў падарунак сыну Віктара Ганчарэнкі Арцёму.

27 лютага ў мінскім футбольным манежы БАТЭ выйграў у жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» з лікам 3:0 (Бага, 30, Брэсан, 86, Няхайчык, 90+2).

Зазначым, у  матчы за суперкубак сустракаліся каманды, што ў маі 2010 года гулялі ў фінале Кубка Беларусі, тады БАТЭ разграміў жодзінцаў з лікам 5:0.

Год таму ў першым матчы за Суперкубак БАТЭ па пенальці выйграў у наваполацкага «Нафтана» 3:2.

Урачыстае адкрыццё.

З мячом галкіпер "Тарпеда" Кавалеўскі.

У атацы "Тарпеда". Галкіпер БАТЭ Гутар (у чырвонай форме), як кажуць, на варце варот.

Справа - Аляксандр Валадзько.

Аўтар гола на 86-ай хвіліне - Рэнан Брэсан.

Павел Няхайчык на 92-й хвіліне забіў мяч у пустыя вароты.

Старшыня Федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас медаль пераможцаў Суперкубку ўручыў не Віктару Ганчарэнка, а яго сыну Арцёму.

З сертыфікатам капітан БАТЭ Дзмітрый Ліхтаровіч.

Фота на памяць: двухразовыя уладальнікі Суперкубка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула