БЕЛ Ł РУС

«Лукашэнка катуе» — на першай паласе «Газеты выборчай»

1.03.2011 / 10:21

Мікола Бугай

Ці мае права польская газета пісаць, што «катуе Лукашэнка»? Можа быць, меў месца «эксцэс выканаўцаў», перавышэнне паўнамоцтваў?

Гіганцкімі літарамі — загаловак найбольшай польскай газеты. У ім інфармацыя пра выкрыцці Міхалевіча і інтэрв’ю з гэтым палітыкам і юрыстам.

Пасля заяваў Міхалевіча стала ясна, чаму некаторыя вязні выходзілі з турмы такімі шакаванымі і адмаўляліся ад прэс-канферэнцый і кантактаў з прэсай.

Ці мае права польская газета пісаць, што «катуе Лукашэнка»? Можа быць, меў месца «эксцэс выканаўцаў», перавышэнне паўнамоцтваў?

Цяжка ў такое паверыць, бо ёсць падставы лічыць, што следства адбываецца пад асабістым кантролем кіраўніка дзяржавы.

Знайшла пацверджанне вядомасць, што кандыдатам у прэзідэнты падсоўвалі паперкі з асуджэннем мітынгу 19 снежня і «беспарадкаў» у першыя гадзіны пасля яго разгону. Гэта з вялікай доляй верагоднасці сведчыць, што сцэнар «беспарадкаў» быў распісаны загадзя.

Пазней

Лукашэнка асабіста казаў, звяртаючыся да палітвязняў, пра «тры пытанні і тры адказы, і вы на свабодзе».

І вось як з іх выбіваюць гэтыя тры адказы, адзін з якіх — я пагаджаюся быць сексотам.

Такім чынам рэалізуюцца словы «я не буду ствараць апазіцыю».

Класічная фраза «вось яна, лукашэнкаўская дэмакратыя» больш не пасуе. Гэтыя ўлада перайшла яшчэ адну чырвоную рысу і пачала катаваць палітычных праціўнікаў. Такія дзеі падпадаюць пад самыя жорсткія міжнародныя нормы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула