БЕЛ Ł РУС

Фідэль Кастра сыходзіць канчаткова

1.03.2011 / 10:25

Ён пакідае пасаду першага сакратара Кампартыі Кубы.

Фідэль Кастра пакіне пасаду першага сакратара Камуністычнай партыі Кубы, паведамляе Reuters. Чакаецца, што на з’ездзе ў красавіку будзе абрана новае кіраўніцтва Кампартыі, на чале якой стане брат Фідэля Кастра Рауль.

daylife.com

У лютым 2008 года Фідэль Кастра сышоў з пасады прэзідэнта, якую заняў Рауль — паводле такой схемы адбудзецца замена і ў Кампартыі.

Другім сакратаром Кампартыі, як чакаецца, стане які-небудзь палітык па-за сям’і Кастра — першы раз у гісторыі партыі, заснавай у 1965 г.

Апошнім часам у 84-гадовага Фідэля Кастра значна аслабла здароўе, аднак ён часта выступае ў СМІ з разлогімі артыкуламі на актуальныя палітычныя тэмы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула