БЕЛ Ł РУС

Германія, Польшча і іншыя краіны прыгразілі Лукашэнку ўзмацненнем санкцый

3.03.2011 / 22:44

СГ

«калі рэжым у Менску працягне трымаць людзей у турмах па палітычных матывах».

Германія і краіны Вышаградскай групы патрабуюць вызваліць палітвязняў у Беларусі і не выключаюць ўзмацнення санкцый супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Міністры замежных справаў Германіі, а таксама Венгрыі, Польшчы, Славаччыны і Чэхіі на сустрэчы, якая адбылася ў Браціславе ў чацвер, казалі, што пераслед апазіцыі ў Беларусі трэба спыніць, а асноватворныя дэмакратычныя правы павінны выконвацца, паведамляе агенцтва DPA.

Яны не выключылі магчымасці ўзмацнення санкцый, «калі рэжым у Менску працягне трымаць людзей у турмах па палітычных матывах».

Гаворка ідзе аб парушэннях правоў чалавека, у тым ліку пераслед апазіцыі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Вышаградская група была створана ў лютым 1991 года ў мэтах узаемадапамогі Венгрыі, Польшчы і Чэхаславаччыны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула