БЕЛ Ł РУС

Вызначыліся ўсе паўфіналісты Кубка Беларусі па футболе

6.03.2011 / 21:05

nn.by

«Гомель» вырваў перамогу ў мінскага «Партызана» — 3:2. «Партызаны» вялі ў ліку 2:1, але нават утрымаць нічыю, якая гарантавала ім выхад у наступны раўнд, не здолелі (першы матч — 0:0).

«Нёман» выйграў у гасцях у «Нафтана» 2:0 (першы матч 1:1), а «Белшына» — у «Мінска» — 2:0 (першы матч — 0:1).

У суботу ў наступную стадыю прайшоў «Шахцёр», па суме двух матчаў абгуляўшы брэсцкае «Дынама» (2:1. 1:1).

Такім чынам у паўфінал выйшлі «Шахцёр», «Гомель», «Нёман», «Белшына».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула