БЕЛ Ł РУС

ЗША і НАТО не выключаюць ваеннага ўмяшальніцтва ў Лівію

7.03.2011 / 23:30

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што краіны НАТО разглядаюць магчымасць правядзення ваеннай аперацыі ў адказ на сітуацыю, якая склалася ў Лівіі.

Такую заяву Абама зрабіў па выніках перамоваў з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Джуліяй Гілард.

Паводле словаў амерыканскага прэзідэнта, абодва лідары пагадзіліся, што дзеянні лівійскага кіраўніцтва наконт стаўлення да грамадзян сваёй краіны цалкам непрымальныя.

«Я хачу звярнуцца да людзей, якія атачаюць палкоўніка Кадафі, — сказаў Абама. — Ім вырашаць, якімі сіламі дзейнічаць далей. Аднак ім трэба панесці адказнасць за любыя гвалтоўныя дзеянні».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула