БЕЛ Ł РУС

Біятлон. Беларусь — чацвертая ў эстафеце

13.03.2011 / 14:30

nn.by

У жаночай эстафеце на чэмпіянаце свету па біятлоне ў Ханты-Мансійску зборная Беларусі (Надзея Скардзіна, Дар’я Домрачава, Надзея Пісарава, Людміла Калінчык) заняла чацвертае месца,

прайграўшы 1 хвіліну 47,4 секунды зборнай Нямеччыны, што выйграла гонку.

Другое месца ва Украіны (+0.24,5), трэцяе ў месца ў Францыі (+0.47,2).

Крыўдна, бо пасля другога этапа, дзякуючы Дар'і Домрачавай, беларускі лідзіравалі ў гонцы. Пасля трэцяга этапу былі другія.

Такім чынам Беларусь вяртаецца з чэмпіянату свету з адным медалём, гэта срэбра Дар’і Домрачавай у мас-старце, што прайшоў у суботу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула