БЕЛ Ł РУС

Газпром: Беларусь будзе плаціць за газ 200 даляраў

6.12.2006 / 18:48

З такой заявай у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» выступіў афіцыйны прадстаўнік Газпрому Сяргей Купрыянаў.

З такой заявай у этэры радыёстанцыі «Эхо Москвы» выступіў сёньня, 6 сьнежня, афіцыйны прадстаўнік Газпрому Сяргей Купрыянаў.

Асноўная стратэгія кампаніі ў дачыненьні да найбліжэйшых суседзяў Расеі – ўраўняць цэны на газ з эўрапейскімі, заявіў ён.

Пры гэтым Сяргей Купрыянаў адзначыў, што захоўваць адзіную эканамічную прастору варта не цаной на газ. Тым ня менш, расейскае паліва ў найбліжэйшы час для найбліжэйшых суседзяў Расеі будзе каштаваць не аднолькава.

Самым танным будзе газ для Арменіі – 110$ за тысячу кубамэтраў. Для Украіны - 130$. Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік Газпрому абнадзеіў, што ў наступным годзе студзеньскага крызысу не паўторыцца.

Зь Беларусьсю, Грузіяй і Малдова дамоўленасьцяў пакуль няма, але ясна, што цэны падвысяцца. Мяркуецца, што Менск будзе купляць блакітнае паліва за 200$ за тысячу кубоў.

Грузіі Газпром гатовы прадаваць газ за больш чым 200 даляраў, адзначыўшы, што гэта ўдвая болей, чым цяпер. У цэлым Сяргей Купрыянаў прызнаў, што азпром праводзіць жорсткую палітыку, але і краіны-імпарцеры свае абавязкі выконваюць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула