БЕЛ Ł РУС

Жанчыны таксама б’юцца. Фоты з жаночага бокса

18.03.2011 / 16:43

Сяргей Гудзілін

На баксёрскім турніры памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску ўпершыню прайшлі жаночыя баі.

У апошні дзень трохдзённых міжнародных спаборніцтваў па боксе памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Віцебску прайшоў жаночы паядынак.
У фінале катэгорыі да 52 кілаграмаў на рынг выйшлі дзве беларускі — Святлана Пахомава (Віцебск) і Анастасія Конах (Наваполацк). У чатырохраундавым баі (кожны раунд па тры хвіліны) перамагла новапалачанка Анастасія Конах.

Жаночы бокс у Беларусі адносна малады від спорту. Рэгулярныя чэмпіянаты і рэйтынгавыя баі па ім сталі праводзіцца толькі апошнія два гады але Беларуская федэрацыя боксу мае намеры пазмагацца нават за алмпійскія ліцэнзіі ў Лондан — 2012.

13 жніўня 2009 года Міжнародны алімпійскі камітэт прыняў рашэнне ўключыць жаночы бокс у праграму Алімпіяды — 2012 у Лондане. Упершыню жаночыя баксёрскія баі з’явіліся на Алімпійскіх гульнях у 1904 годзе але толькі ў якасці дэманстратыўных. Пасля цягам амаль усяго стагоддзя жаночы бокс быў забаронены у шматлікіх краінах свету і заставаўся адзіным алімпійскім відам дзе ў спаборніцтвах удзельнічалі толькі мужчыны.

Самымі моцнымі жанчынамі-баксёрамі ў спартовым свеце лічацца прадстаўніцы Ірландыі, Індыі, Кітаю і Расіі.

Медыкі ж якія спецыялізуюцца на жаночым здароў’і лічаць заняткі гэтым мужчынскім відам спорту такім жа шкодным для жанчын як, напрыклад, і цяжкая атлетыка.

Настасся Конах да пачатку спаборніцтваў.

Трэнер Анастасіі Конах робіць ёй масаж рук.

На размінцы Святлана Пахомава.

Святлана накладае на рукі баксёрскі бінт – так рукі пачуваюцца зручней ў баксёрскіх пальчатках.

Першы раунд – лік па нанесеных ударах роўны.

Перапынак – усё як і ў мужчын.

Апперкот ад Анастасіі Конах.

Рэферы не ўмешваецца – жанчыны на рынгу дысцыплінаваней за мужчын.

Удар з блізкай дыстанцыі.

Перамогу па ачках атрымала Анастасія Конах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула