БЕЛ Ł РУС

Замест мітынгу на Дзень Волі — калектыўнае ўскладанне кветак

21.03.2011 / 20:41

Зміцер Панкавец

Заяўнікі памянялі фармат акцыі 25 Сакавіка.

Сёння арганізатары вулічнай акцыі на 25 Сакавіка абмеркавалі магчымыя сцэнары яе правядзення.
Нагадаем, што ў пятніцу Мінгарвыканкам адмовіў заяўнікам у шэсці і мітынгу ад плошчы Якуба Коласа да сквера Янкі Купалы. Быў прапанаваны мітынг без шэсця ў парку Дружбы народаў.

У панядзелак сітуацыі абмеркавалі прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, кампаніі «Гавары праўду» і руху «Разам». Было вырашана, што ў аўторак будзе пададзеная скарга на рашэнне гарвыканкаму.

У цэлым жа, заяўнікі вырашылі кардынальна змяніць фармат акцыі. Яны будуць заклікаць людзей пасля працы прыходзіць у сквер Янкі Купалы, і ўскладаць кветкі да помніка паэту. Ніякага мітынга не будзе.

Большую прэс-канферэнцыю яны плануюць даць у аўторак а 13-й гадзіне на прыступках Маскоўскага суда, перад пачаткам працэсу над Змітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула