БЕЛ Ł РУС

Салаўёў: Лукашэнка праводзіць антырасійскую палітыку

21.04.2011 / 10:28

СМ

«Сітуацыя з валютай у Беларусі выглядае вельмі дрэнна, — піша ў сваім блогу расійскі тэлевядучы Уладзімір Салаўёў.
— Можна, вядома, паспрабаваць зрабіць добрую міну пры дрэннай гульні, але, па сутнасці,
гэта азначае, што беларускія ўлады не справіліся з эканамічнымі праблемамі.
Гэта значыць, рашэнне ўрада легалізаваць „ценявы“ абменны курс беларускага рубля азначае, што яны сталі мяняць падыходы. А калі змяняеш падыходы эканамічнага плана і думаеш, што калі замазаць адзін прышчык, то адразу хвароба кудысьці падзенецца, гэта вялікая памылка.

Я думаю, што

мы бачым пачатак вялікіх эканамічных змен у Беларусі. Па-іншаму гэта называецца крах.
Калі Расея не зробіць гіганцкіх намаганняў, то ў Беларусі будзе зусім усё дрэнна. Улічваючы дзіўную палітыку, якую праводзіць Лукашэнка — нервічную і антырасійскую, складана разлічваць на тое, што Расея захоча з усяе сілы ратаваць „бацьку“. Лукашэнка, мабыць, лічыць, што калі праблему замоўчваць, то яна куды-небудзь дзенецца. Нажаль, гэта не так», — піша Уладзімір Салаўёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула