Лукашэнка: Беларусь на «Еўрабачанні» засудзілі
Беларусь, прагназуе ён, «будуць душыць па ўсіх напрамках, будуць душыць, як учора на «Еўрабачанні» гэтую дзяўчынку».
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што беларускую ўдзельніцу на «Еўрабачанні» «засудзілі». Пра гэта ён заявіў 13 мая ў час працоўнай паездкі па Віцебскай вобласці.
Выступ Настассі Віньнікавай яму спадабаўся. «Ну, малайчына! Супала ўсё: і паводзіны, і твар, і песня. Яна праспявала гімн Беларусі. Хто ж прапусціць гімн Беларусі? Таму ціснуць там, будуць ціснуць і тут», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Беларусь, прагназуе ён,
«будуць душыць па ўсіх напрамках, будуць душыць,як учора на «Еўрабачанні» гэтую дзяўчынку».
Другі паўфінал