БЕЛ Ł РУС

Жанчына выйграла чэмпіянат Беларусі па шашках сярод мужчын

14.05.2011 / 15:20

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках завяршыўся чэмпіянат Беларусі ў вышэйшай лізе па шашках-100 сярод мужчын.

Барацьбу за перамогу вялі 8 наймацнейшых шашыстаў краіны, у тым ліку чэмпіёнка Беларусі сярод жанчын Вольга Федаровіч. Усе ўдзельнікі прадстаўлялі сталіцу. У выніку менавіта 18-гадовая стыпендыятка прэзідэнцкага спартыўнага клуба, майстар спорту Вольга Федаровіч, набраўшы 13 балаў з 20 магчымых, стала пераможцай. Другое месца ў леташняга чэмпіёна краіны міжнароднага майстра Андрэя Толчыкава, які паказаў такі ж вынік. Трэцяе месца дасталася міжнароднаму гросмайстру Аляксандру Булатаву (11 балаў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула