БЕЛ Ł РУС

Футбол. Мінскае «Дынама» пацярпела чарговую паразу. Першую пры новым трэнеры

16.05.2011 / 09:43

АГ

Прайшлі матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

Змена трэнера — Алега Васіленкі на Сяргея Аўчыннікава — не паўплывала на гульню мінскага «Дынама». У матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе «Дынама» на сваім полі ў Кунцаўшчыне прайграла салігорскаму «Шахцёру» з лікам 0:2.

БАТЭ спыніла серыю з шасці выйграных запар матчаў нічыёй у Барысаве з «Мінскам» — 1:1.

Іншыя вынікі: Нафтан — Белшына — 1:0, Дняпро — Віцебск — 0:0, Дынама Брэст — Тарпеда БелАЗ — 1:3, Нёман — Гомель — 0:0.

Пасля 10-ці тураў БАТЭ — 24, Тарпеда-Бел-АЗ — 17, Нафтан, Шахцёр — 15, Гомель — 14, Мінск, Нёман — 13, Белшына, Віцебск, Дынама Брэст — 11, Дынама Мінск — 9, Дняпро — 7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула