БЕЛ Ł РУС

Кату пад хвост: На фанацкай электрычцы ў Барысаў ехалі ўсяго 19 заўзятараў

16.05.2011 / 11:56

Беларуская чыгунка выдзеліла на гульня БАТЭ — «Мінск» спецыяльны цягнік з 10 вагонаў.

На матч 10-га тура чэмпіянату краіны па футболе БАТЭ — «Мінск» (1:1) Беларуская чыгунка арганізавала адмысловы электрацягнік для прыхільнікаў сталічнай каманды па маршруце Мінск — Барысаў — Мінск.

Састаў адправіўся са станцыі «Мінск-Пасажырскі» ў 17:50 і прайшоў да Барысава без прыпынкаў.

Праўда, пасажыраў у электрычцы апынулася мякка кажучы не густа. Паводле дакладных падлікаў, у дзесяці вагонах знаходзіліся 19 фанатаў «Мінска», чатыры супрацоўнікі міліцыі і два прадстаўнікі СМІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула