БЕЛ Ł РУС

Чорны курс наяўнага даляра дасягнуў 5000–6000 рублёў

17.05.2011 / 11:31

Яўген Васількоў

Па стане на 17 мая большасць валютчыкаў гатовыя купляць валюту за 5 000 рублёў, а прадаваць па 5500–6000 рублёў. На афіцыйным рынку безнаяўнай валюты цэны вышэйшыя.

Курсы чорнага рынку валюты ў Мінску здзіўляюць сваёй разнастайнасцю. Разбежка складае 3130–7000 рублёў.

Нагадаем, што афіцыйны курс даляра, які ўсталёваецца Нацбанкам, заўтра складзе 3 130 рублёў. Ён заніжаны ў параўнанні з рэальным, які выкарыстоўваецца насельніцтвам на 60–90%.

Курс у абменніках спыніўся на ўзроўні 4500 рублёў. Банкі не маюць смеласці выставіць курс, вышэйшы за «рэкамендацыю» Нацбанка. Па такім курсе набыць валюту ўсё яшчэ немагчыма.

Сітуацыя з электронным абменнікам prokopovi.ch таксама несуцяшальная для Нацбанка. Сярэдні курс прапановы расце там кожны дзень на 4–6%, дасягнуўшы ўчора ўзроўню 5652 рублі. Гэта на 80% больш, чым афіцыйны курс.

Па стане на 17 мая большасць валютчыкаў гатовыя купляць валюту за 5 000 рублёў, а прадаваць па 5500–6000 рублёў. Гэта датычыць гатоўкі.

На афіцыйным рынку безнаяўнай валюты цэны вышэйшыя. У панядзелак увечары банкі пачалі прадаваць валюту за 7000 рублёў і вышэй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула