БЕЛ Ł РУС

Ірыне Халіп дазволілі спатканне з мужам

17.05.2011 / 12:57

Nashaniva.com

Яна зможа сустрэцца з Андрэем Саннікавым 18 мая.

Яна зможа сустрэцца з Андрэем Саннікавым 18 мая, у сераду.

Журналістцы «Новой газеты» Ірыне Халіп дазволілі спатканне з мужам Андрэем Саннікавым, экс-кандыдатам у прэзідэнты, паведамляе «Інтэрфакс». Пра гэта журналістка паведаміла па тэлефоне.

Нагадаем, што 14 мая cуддзя Наталля Чацвярткова асудзіла экс-кандыдата на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі».

Ірыне Халіп 16 мая вынеслі прысуд 2 гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на 2 гады.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула