БЕЛ Ł РУС

«І як вы тут жывяце. Цэны нейкія атамныя»

17.05.2011 / 19:53

Галкіпер жаночай зборнай Беларусі па гандболе, якая выступае за венгерскі ФТК, здзіўленая і шакаваная сітуацыяй у Беларусі.

Галкіпер жаночай зборнай Беларусі па гандболе Алена Абрамовіч, якая выступае за венгерскі ФТК, здзіўленая і шакаваная сітуацыяй, якая ўзнікла апошнім часам у Беларусі.

У інтэрв'ю «Прэсболу» яна сказала, што ў Венгрыі зарплаты значна вышэйшыя, а цэны куды ніжэй, прычым, як на звычайныя прадукты, так і на нерухомасць.

У гэтай сувязі знакамітая беларуская гандбалістка, якая сабралася, нарэшце, абзавесціся ўласным жыллём, упершыню задумалася, дзе жыць: у Будапешце або Мінску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула