ЕС забароніць уезд яшчэ дзясятку беларускіх афіцыйных асоб
23 мая міністры замежных справаў ЕС збіраюцца пашырыць візавыя санкцыі супраць афіцыйнага Мінску на прыблізна 10 новых прозвішчаў.
Пашырэнне візавых забаронаў з’яўляецца адказам Еўрасаюза на прысуды ў справах удзельнікаў антыпрэзідэнцкага пратэсту ў Мінску 19 снежня 2010.
Акрамя зацвярджэння пашыранага спісу афіцыйных асобаў з Беларусі, якім забаронены ўезд у ЕС, міністры замежных справаў ЕС таксама абмяркуюць агульную сітуацыю ў Беларусі і палітыку Брусэлю адносна Мінска.
На мінулым тыдні вярхоўная прадстаўніца ў пытаннях замежнай палітыкі ЕС Кэтрын Эштан заявіла аб гатоўнасці ЕС разглядзець «далейшыя мэтанакіраваныя абмежавальныя меры ва ўсіх галінах супрацоўніцтва» з афіцыйным Мінскам.
Мая Качыянчыч,