БЕЛ Ł РУС

Зноў падаражаў праезд у мінскіх маршрутках

24.05.2011 / 16:08

Цана на праезд у многіх сталічных маршрутках павялічылася з аўторка 24 мая на 200 рублёў да 2700 рублёў. Такім чынам перавозчыкі адрэагавалі на падаражанне паліва і дэвальвацыю нацыянальнай валюты.

Варта адзначыць, што першапачаткова лімітавая цана праезду ў маршрутных таксі была ўстаноўлена ў памеры 2700 рублёў рашэннем Мінгарвыканкама №800, якое ўступіла ў сілу 1 красавіка. Аднак тады маршрутчыкі ўзняць цану адразу на 500 рублёў не вырашыліся. Паўтара месяца кошт праезду складаў 2500 рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула