БЕЛ Ł РУС

Мінэканомікі не выключае рэвальвацыі беларускага рубля

27.05.2011 / 13:25

БелТА

«Да канца года курс даляра можа быць апушчаны», - кажа Андрэй Тур.

Міністэрства эканомікі не выключае рэвальвацыі курсу беларускага рубля.

Пра гэта заявіў сёння, адказваючы на ​​пытанні дэпутатаў, намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур.

«З улікам аператыўных мер ва ўсіх сегментах, а таксама з улікам мер, разлічаных на сярэднетэрміновую перспектыву, да канца года, не выключана сітуацыя рэвальвацыі, курс даляра можа быць апушчаны», — сказаў Андрэй Тур.

На думку намесніка міністра Мінэканомікі, рэвальвацыйныя працэсы ў Беларусі цалкам верагодныя.

Нагадаем, што ў панядзелак, 23 мая, беларускі рубель быў дэвальваваны на 56%, на 28 мая яго афіцыйны курс складае 4 932 рублі за даляр. Курс еўра на суботу ўстаноўлены на ўзроўні 7 026,62 рубля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула