БЕЛ Ł РУС

Зацверджаны архітэктурны праект вытворчай базы для будаўніцтва АЭС

15.06.2011 / 10:15

Архітэктурны праект вытворчай базы, неабходны для ўзвядзення атамнай электрастанцыі ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці (асноўныя вытворчыя аб’екты, трэцяя чарга будаўніцтва), зацверджаны пастановай Савета міністраў № 727, паведамляе прэс-служба ўрада.

Каштарысны кошт будаўніцтва па праекце ў цэнах 2006 года складае 498,5 млрд. рублёў.

Пастановай зацверджаны яшчэ адзін пададзены Міністэрствам энергетыкі архітэктурны праект, што прадугледжвае карэкціроўку праекта першай чаргі будаўніцтва Мінскай ЦЭЦ-5 другой рэдакцыі. Каштарысны кошт будаўніцтва — 1,05 млрд. рублёў у цэнах 1991 года.

У праект уваходзяць 12 пускавых комплексаў, уключаючы заходы ВЛ 330 кВ Ігналінская — Беларуская на Мінскую ЦЭЦ-5 і рэканструкцыю сродкаў сувязі, РАА (рэлейнай аховы і аўтаматыкі) пры будаўніцтве гэтых заходаў.

Пастанова прынята ў адпаведнасці з законам ад 5 ліпеня 2004 года «Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь». На падставе дакумента страчвае сілу пастанова Савета міністраў № 1146 ад 3 верасня 2003 года «Аб зацвярджэнні архітэктурнага праекта «Карэкціроўка праекта 1-й чаргі будаўніцтва Мінскай ЦЭЦ-5».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула