БЕЛ Ł РУС

Яраслаў Качыньскі выступіў у абарону Андрэя Пачобута

15.06.2011 / 19:38

Лідар найбуйнейшай апазіцыйнай партыі ў Польшчы “Права і справядлівасць” Яраслаў Качыньскі заступіўся за Андрэя Пачобута.

Як паведаміў прэс-сакратар партыі Адам Гофман, апазіцыйная партыя выступіць у Сейме з законапраектам у адказ на магчымы прысуд гродзенскаму журналісту і дзеячу Саюза палякаў.

- У гэтай рэзалюцыі выдзяляем тры вельмі важныя аспекты. Па-першае, гэта тое, што Андрэя Пачобута судзяць, бо ён быў актывістам Саюза палякаў у Беларусі. Па-другое, правы чалавека ў Беларусі парушаюцца. Па-трэцяе Андрэй Пачобут - журналіст, свабода слова была растаптаная і зламаная. Мы прапануем праект рэзалюцыі і яшчэ адзін крок - настойліва заклікаем урад, каб абвясціў,

што калі Пачобут будзе асуджаны, то будзе абніжана ранга дыпламатычных адносін.

Судовы працэс па справе Андрэя Пачобута, абвінавачанага ў абразе і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, які ўчора пачаўся у Гродне ў закрытым рэжыме, працягнецца ў пятніцу. Журналісту пагражае да чытырох гадоў зняволення.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула