БЕЛ Ł РУС

У Магілёўскай вобласці аўтамабіль упаў у вадаём, 4 чалавекі загінулі

16.06.2011 / 11:21

Чатыры чалавекі патанулі ў выніку падзення аўтамашыны ў вадаём у вёсцы Пудаўня Дрыбінскага раёна.

Інцыдэнт адбыўся 15 чэрвеня. За рулём «мерседэса» знаходзіўся мясцовы жыхар 1979 года нараджэння. Верагодна, ён не справіўся з кіраваннем, пасля чаго аўтамабіль з’ехаў у кювет, а потым упаў у штучны вадаём.

Кіроўца і аднавяскоўцы (1989, 1982 і 1956 гадоў нараджэння), якія ехалі з ім, загінулі. На месца здарэння адправілася следча-аператыўная група МУС. Цяпер удакладняюцца абставіны здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула