БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам забараніў людзям збірацца ў цэнтры сталіцы, але гуляць не забараніў

16.06.2011 / 16:16

NN.By

А вось мітынгі праводзіць можна толькі ў парках на ўскраінах.

Рашэнне Мінгарвыканкама № 1554 вызначае месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе. Згодна з ім, забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы на Кастрычніцкай плошчы Мінска, на плошчах Незалежнасці і Перамогі. Пад забарону таксама трапілі праспект Пераможцаў і большая частка праспекта Незалежнасці.

Акрамя таго, масавыя мерапрыемствы забаронена праводзіць на тэрыторыі каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама ў парку Перамогі, паведамляе Еўрарадыё са спасылкай на «Тэлеграф».

Аднак гэтыя забароны не тычацца дэманстрацыяў і шэсцяў.

Для масавых мерапрыемстваў гарадскія ўлады прызначылі парк Дружбы народаў, летні тэатр Парку імя 50-годдзя Кастрычніка і пляцоўку каля фантана ў Кіеўскім скверы. Усе гэтыя мясціны далёкія ад станцый метрапалітэна.

Дакумент, уключаны ў Нацыянальны рэестр прававых актаў Беларусі 16 чэрвеня. З поўным яго тэкстам можна азнаёміцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула