БЕЛ Ł РУС

Журналіста «НН» Алеся Пілецкага выпусцілі з Цэнтральнага РУУС

22.06.2011 / 21:16

СМ

карэспандэнта «НН» Алеся Пілецкагазатрымалі сёння на праспекце Незалежнасці. У аўтазаку яго і яшчэ 41 чалавека адвезлі ў Цэнтральны РУУС. Там яго і яшчэ двух журналістаў — Сяргея Балая і Аляксандра Баразенку — выпусцілі без складання пратаколаў. Астатніх затрыманых паставілі ў калідоры РУУСа тварам да сцяны і пачалі «афармляць» — перапісваць пашпартныя дадзеныя. У некаторых затрыманых — парваная адзежа, у аднаго разбіты да крыві твар.

Каля ўваходу ў Цэнтральны РУУС сабралася ўжо каля дзесяці чалавек — сваякі затрыманых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула