БЕЛ Ł РУС

Міністр юстыцыі пра народныя гулянні: працяглыя апладысменты — нагода праверыцца ў вузкіх спецыялістаў

28.06.2011 / 11:11

КМ

Міністр Галаванаў выказаўся з нагоды штотыднёвых маўклівых акцый на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Дом абутку».

Міністр Галаванаў выказаўся з нагоды штотыднёвых маўклівых акцый на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Дом абутку» ў Бабруйску 24 чэрвеня.

«Калі грамадзянін проста стаіць на плошчы альбо вуліцы і не парушае грамадскі парадак, то ніякай адказнасці не наступае: ні адміністратыўнай, ні якой-небудзь іншай. У нас сапраўды свабода. Калі ён пляскае ў ладкі — гэта таксама не супрацьзаконна.

Калі гэтыя апладысменты працяглыя і беспрычынныя, то гэта пытанне да вузкіх спецыялістаў, якія, магчыма, захочуць праверыць яго стан здароўя.

Але калі вялікая група людзей ўстане на плошчы і будзе «проста стаяць» альбо «проста пляскаць», то тут, на мой погляд, акурат іх свабода заканчваецца і пачынаецца свабода тых, хто вяртаецца з працы ці прыйшоў на плошчу адпачыць альбо пагуляць з дзецьмі. Ім гэты натоўп перашкаджае.

У такім выпадку цалкам правамерныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі, якія прапаноўваюць «проста пастаяць» альбо «проста папляскаць» у іншым месцы, не замінаючы людзям. Калі такія «хлопальщики» адмовяцца, то органы ўнутраных спраў могуць расцаніць гэтыя дзеянні як парушэнне грамадскага парадку, а суд вызначыць канкрэтную меру пакарання.

Пляскаць у ладкі трэба на стадыёне альбо ў тэатры».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула