БЕЛ Ł РУС

Вікторыя Азаранка ўпершыню выйшла ў паўфінал Уімблдонскага турніру

28.06.2011 / 23:26

nn.by

У матчы 1/4 фіналу 28 чэрвеня яна выйграла ў прадстаўнічкі Аўстрыі Таміры Пашэк -- 6:3, 6:1

У паўфінале прэстыжнага тэніснага турніру беларуска згуляе з Петрай Квітавай (Чэхія), якой беларуска ў маі гэтага года прайграла ў фінале турніру ў Мадрыдзе (6:7, 4:6).

Таксама года таму Азаранка прайграла Квітавай акурат на Уімблдоне ў 1/32 фіналу -- 5:7, 0:6.

У другім паўфінале згуляюць Марыя Шарапава (Расія) і Сабіна Лісіцкі (Нямеччына).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула