У Гродне ўлады збіраюць людзей на Плошчы на сераду для масоўкі
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў чытач, які працуе настаўнікам.Паводле ягоных словаў, ім на школу прыйшла разнарадка адправіць некалькі чалавек на цэнтральную плошчу горада. У мінулую сераду ідэолагі спрабавалі перабіць Народныя гулянні канцэртам, але з гэтага ўрэшце выйшаў канфуз. Некалькі соцень чалавек зладзілі ў часе канцэрта дружныя Апладысменты пратэсту, што доўжыліся каля трох хвілін.
Паводле ідэі групы юнакоў, людзі выходзяць у сераду ўвечары на цэнтральныя плошчы гарадоў і проста гуляюць. Такім чынам яны дэманструюць жаданне эканамічных і палітычных перамен у краіне. Найбольш людзей выходзіла ў цэнтр Мінска. З рэгіянальных гарадоў самыя вялікія Гулянні адбыліся ў Гомелі і Брэсце.